Прадказальнікі Кубка свету

Translated into Bielarus (Original version)


Вы памятаеце васьмінога Паўля? Ён быў зоркай Чэмпіянату свету ў 2010 годзе, калі  быў у стане адгадаць пераможцаў у матчах, якія праходзілі ў Германіі. Ён таксама адгадаў пераможцу фінальнай гульні. Яго кар'ера пачалася на Чемпіянаце Еўропы, калі ён слушна прадказаў 11 з 13 матчаў. Ён павінен быў выбраць паміж двума скрынкамі з ежай, на якіх былі намаляваныя нацыянальныя сцягі камандаў, якія ўдзельнічалі ў матчы. На жаль, ён памёр у канцы 2010 года.

Але Паўль быў не адзін. Так сама Кракадзіл Гары адгадаў, хто пераможа у Чемпіянаце Свету ў 2010 годзе. Больш за тое, ён быў у стане прадказаць вынікі двух федэральных выбараў у Аўстраліі. Але, ён не такі сімпатычны, як нямецкі васьміног. Але самым лепшым быў бы Мані, папугай з Сінгапуру, які адгадаў вынікі ўсіх цвэрць і паўфінальных матчаў ЧС-2010, калі б не памыліўся на конт фінальнага матчу паміж Іспаніяй і Нідэрландамі.

Пасля заўчаснай смерці Паўля, пачаўся вялікі конкурс, хто зойме яго месца. Падчас Еўра-2012, было тры жывёлы, якія удзельнічалі ў конкурсе: Сітта, індыйскі слон, які жыве ў заапарку ў Кракаве, Польшча. Фрэд, украінскі тхор, мае рахунак у Твітэры. І Фунцік, украінскі бораў-прадказальнік, які ў можа слушна прадказаць 2 з 3 матчаў.

Хто зойме месца васьмінога Паўля ў наступным чэмпіянаце свету? Ці будзе гэта папугай, блаславёны папай Францішкам на плошчы Святога Пятра, які цяпер з'яўляецца зоркай італьянскага нацыянальнага тэлебачання? Ці гэта будзе Нэлі, нямецкі слон, які слушна прадказаў 30 з 33 вынікаў матчаў на сённяшні дзень? І, вядома ж, не варта недаацэньваць паранармальныя здольнасці дзіцяня панды, якое мае падтрымку кітайскіх дзяржаўных СМІ.

Італьянскі папугай Аморэ (па-італьянску: каханне) дасць свой прагноз, выбраўшы сцяг каманды-пераможцы на мініятурным футбольным полі. Нэлі прадказвае пераможцу, штурхаючы мяч ў вароты размешчаныя перад ім, якія пазначаны сцягамі краінаў, удзельнічаючых у матчы. Замест гэтага, дзіцяня панды будзе адгадаць вынік матчаў, выбіраючы ежу са скрыняў, пазначаных сцягамі падчас групавых матчаў, і падняўшыся на дрэва са сцягам пад час гульняў у плэй-оф.

У вас ёсць хатняя жывёла?
Ці зможа яна зрабіць прагноз лепей? Як?
Дайце яму шанец!

by Uladzimir Manulenka

5 Votes
#476 of #1440 in the World
#1 of #2 for Bielarus



Go to the ranking page for Bielarus

Can you translate better?

Join the challenge